Французская Вікіпедыя
![]() фр.: Wikipédia en français | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
URL | fr.wikipedia.org (фр.) |
Характар праекта | дабрачынны |
Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова | французская |
Уладальнік | Wikimedia |
Пачатак працы | 23 сакавіка 2001 |
Колькасць артыкулаў | 2 620 932 |
Колькасць выяў | 71 860 |
Колькасць старонак | 13 111 090 |
Колькасць правак | 215 974 556 |
Зарэгістраваных удзельнікаў | 4 957 022 |
Актыўных удзельнікаў | 16 503 |
Адміністратараў | 145 |
Глыбіня | 263,9 |
![]() |
Французская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на французскай мове.
Французская Вікіпедыя адкрыта ў сакавіку 2001 года. Гэта пяты паводле колькасці артыкулаў моўны раздзел Вікіпедыі (пасля англійскай, нідэрландскай, нямецкай і шведскай). 28 мая 2007 года іх колькасць перавысіла паўмільёна, а 21 верасня 2010 года раздзел пераадолеў адзнаку ў 1 мільён артыкулаў. Раздзел з'яўляецца трэцім паводле агульнай колькасці правак і колькасці правак штодзень.
Акрамя Францыі і яе заморскіх тэрыторый у Ціхім, Атлантычным і Індыйскім акіянах і Французскай Гвіяне, значная колькасць ўдзельнікаў жыве ў такіх традыцыйна франкамоўных дзяржавах, як Канада, Бельгія, Швейцарыя, Марока, а таксама ў некалькіх былых французскіх калоніях у Афрыцы.
Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Станам на 3 ліпеня 2024 года французскі раздзел Вікіпедыі складаецца з 2 620 932 артыкулаў. Зарэгістравана 4 957 022 удзельнікаў, з якіх 16 503 здзейснілі што-небудзь за апошнія 30 дзён, а 145 удзельнікаў маюць статус адміністратара. Агульная колькасць правак склала 215 974 556